“Беларуская народная цацка“

Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ”Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка“

З верасня 2016 года навучэнцы устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўключыліся ў працу па ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе праектна-даследчых работ па тэме «Выхаванне на аснове традыцыяў беларускага народа. Беларуская народная цацка“.

Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай беларускай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

У студзені-лютым былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу, журы разгледзела больш за 60 праектна-даследчых работ з 21 рэгіёна Віцебскай вобласці. Найбольшую актыўнасць праявілі ўстановы адукацыі Глыбоцкага, Докшыцкага, Лёзненскага, Пастаўскага і Шумілінскага раёнаў. Для ўдзелу ў заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу было адабрана 19 праектна-даследчых работ.


ДОКУМЕНТЫ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *