5-6 сакавіка 2025 г. на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Удзельнікамі абласнога этапу конкурсу сталі навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сярод іх 50 юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, 32 экскурсаводы музейных пакояў.
Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, а таксама прадстаўнікі устаноў культуры:
Стральцоў Сяргей Віктаравіч, старэйшы навуковы супрацоўнік УК ”Віцебскі обласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова“;
Юрчак Дзяніс Валер’евіч, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
Варламава Надзея Пятроўна, загадчык філіялам УК ”Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання“;
Кулакова Іна Барысаўна, бібліограф аддзела рэдкай кнігі ДУ ”Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна“;
Нікіціна Людміла Констанцінаўна, заснавальнік і кіраўнік народнага комплекснага музея “Гісторыя Заронаўскага краю”.
Юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі прадставілі аглядныя экскурсіі, а экскурсаводы музейных пакояў падрыхтавалі відэаролікі-рэкламы музеяў. Выступленні і ролікі ўдзельнікаў былі цікавымі і пазнавальнымі, выклікалі ў гледачоў жаданне наведаць музеі і пазнаёміцца з іх экспазіцыыямі.
Пераможцы і прызёры абласнога этапу узнагароджаны граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. Пераможцы ад кожнага профілю прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.
Дзякуем усім за актыўны ўдзел у абласным этапе конкурсу, віншуем пераможцаў і жадаем паспяховага і выніковага выступлення на рэспубліканскім этапе конкурсу!
Ясінская В.В., загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы
Выніковы пратакол:
Лепшыя відэаролікі экскурсаводаў музейных пакояў
Лабковiч Палiна, экскурсавод музейнага пакою ”Гiсторыя школы“ ДУА ”Сярэдняя школа № 30 г.Віцебска iмя М.I.Мацэнка“ (кіраўнік Малашонак Святлана Мiхайлаўна)
https://drive.google.com/file/d/1HT3BJJtTvgUqvG4FajT0gZbdqCPJfJgl/view?usp=sharing
Жураўлёў Клім, экскурсавод музейнага пакою ”Дарогамі вайны“ ДУА”Сярэдняя школа № 5 г.Віцебска імя Р.І.Багамазава“ (кіраўнік Івоніна Алена Уладзіміраўна)
https://drive.google.com/file/d/1Jjkx3sPg7yfRKLBFcgwjdBOIa_zOFqLS/view?usp=sharing
Каротчык Кацярына, экскурсавод музейнага пакою ”Беларуская хатка“ ДУА ”Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя І.П.Ціткова“ (кіраўнік Кухта Настасся Мікалаеўна)
https://disk.yandex.ru/i/W93vny86sSzH-w
Жалязоўская Лізавета, экскурсавод музейнага пакою ”Спадчына Купалы“ ДУА”Копыская сярэдняя школа Аршанскага раёна імя Я.Купалы“ (кіраўнік Сугак Вольга Дзмітрыеўна)
Сапелка Ксенія, экскурсавод музейнага пакою ”Мая Аршаншчына“ ДУА”Сярэдняя школа № 17 г.Оршы“ (кіраўнік Дударава Марына Сяргеяўна)
Смірнова Паліна, экскурсавод музейнага пакою ”Прырода“
ДУА ”Сярэдняя школа № 22 г.п.Балбасава імя С.І.Грыцаўца“ (кіраўнік Піваварчык Наталля Анатольеўна)





















