Абласная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў

11 сакавіка 2025 г. на базе аддзела турызму і краязнаўства Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі прайшла абласная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі 35 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, чые даследчыя работы былі адабраны па выніках першага (адборачнага) туру абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства намеснік дырэктара Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Іна Леанідаўна Шорнік адзначыла важнасць даследчай дзейнасці навучэнцаў і пажадала ўсім удзельнікам паспяховых выступленняў.

Абарона даследчых прац праходзіла ў двюх секцыях, а ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы: 

Каханка Ўладзімір Пятровіч, загадчык аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці;

Шрамук Лізавета Пятроўна, старэйшы выкладчык кафедры філасофіі і сацыяльных навук факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава;

Шорнікава Святлана Анатольеўна, загадчык аддзела турызму і краязнаўства Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі;

Дулаў Анатоль Мікалаевіч, загадчык кафедрай гісторыі і культурнай спадчыны факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава;

Шаркоўская Наталья Юр’еўна, вядучы навуковы супрацоўнік  Віцебскага абласнога краязнаўчага музея;

Кавалёва Вольга Пятроўна, загадчык сектара біялогіі экалагічнага аддзела Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі.

Журы ацэньвала якасць выступлення ўдзельнікаў, іх камунікатыўныя здольнасці, валоданне матэрыялам, уменне адказваць на пытанні.

Па выніках выступленняў былі вызначыны лепшыя працы ў трох намінацыях: “Гісторыя роднага краю”, “Культурная спадчына”, “Геаграфічнае краязнаўства”. Пераможцы і прызёры абласнога этапу ўзнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, а іх работы будуць накіравана на ўдзел у заключным (рэспубліканскім) этапе конкурсу.

Дзякуем усім навучэнцам і іх кіраўнікам за актыўны ўдзел у конкурсе, віншуем пераможцаў і прызёраў і жадаем паспяховага выступлення на рэспубліканскім этапе.

Ясінская В.В., загадчык сектарам
патрыятычнай і краязнаўчай работы

Выніковы пратакол:https://docs.google.com/spreadsheets/d/16TBSfpI-0FvE9vJRwRVWpg0CkPe1YOqa/edit?usp=drive_link&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true