Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў устаноў адукацыі

У сакавіку 2025 г. прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Удзельнікамі заключнага этапу конкурсу сталі 7 юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці, пераможцы абласнога этапу.

Заключны этап праводзіўся ў два туры. Першы тур, падчас якога удзельнікам было прапанавана правесці міні-экскурсію па адной з тэм, вызначаных членамі журы, адбыўся 19-20 сакавіка ў анлайн-фармаце.

Другі тур прайшоў 27 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў форме рэспубліканскага фестывалю юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. У рамках фестывалю былі прадстаўлены аглядныя экскурсіі-рэкламы па музеях устаноў адукацыі. Па выніках двух тураў вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу.

Юныя экскурсаводы Віцебшчыны, пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу, ўзнагароджаны дыпломамі Міністэртва адукацыі Рэспублікі Беларусь:

1 ступені – Камлёў Дзяніс, экскурсавод музея ”Ганаровыя грамадзяне горада Віцебска“агульнагістарычнага профілю ДУА ”Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л.М.Філіпенкі“, кіраўнік Маўсесян Алена Пятроўна;

Валога Дар’я, экскурсавод музея І.Х.Баграмяна ваенна-гістарычнага профілю ДУА “Сярэдняя школа № 46 г.Віцебска імя І.Х.Баграмяна”, кіраўнік Чарняева Алена Міхайлаўна;

2 ступені – Локцева Дзіяна, экскурсавод музея М.Ц.Лынькова літаратурнага профілю ДУА “Крынкаўская сярэдняя школа імя М.Ц.Лынькова Лёзненскага раёна”, кіраўнік Сударыкава Наталля Васільеўна;

3 ступені – Пятрага Ўладзіслаў, экскурсавод музея П.В.Сухога гістарычнага-манаграфічнага профілю ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога“, кіраўнік Рабіза Наталія Аляксандраўна;

Цяцерыч Настасся, экскурсавод музея ”Гісторыя Заронаўскага края“ краязнаўчага профілю, навучэнка ДУДА ”Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна“, кіраўнік Нікіціна Людміла Канстанцінаўна;

Рабчаева Ірына, экскурсавод музея ”Беларуская хатка“этнаграфічнага профілю ДУА ”Амбросавіцкая базавая школа Шумілінскага раёна“, кіраўнік Шкурко Раіса Міхайлаўна;

Пятрова Вікторыя, экскурсавод музея прыроды прыродазнаўчага профілю ДУА ”Башнеўская базавая школа Шумілінскага раёна“, кіраўнік Трус Кацярына Аляксандраўна.

Дзякуем юным экскурсаводам і іх кіраўнікам за выніковы ўдзел у заключным этапе конкурсу, віншуем пераможцаў і прызёраў з заслужанымі ўзнагародамі!

Ясінская В.В., загадчык сектарампатрыятычнай і краязнаўчай работы