25 мая 2026 года на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“. Мерапрыемства аб’яднала таленавітых дзяцей і моладзь з розных куткоў Прыдзвінскага краю. Удзельнікі прадэманстравалі высокае майстэрства дэкламацыі, артыстызм і любоў да беларускай мастацкай літаратуры.
Асаблівае месца сярод задач конкурсу займае прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, захаванне гістарычнай памяці і павагі да подзвігу вызваленцаў, а таксама развіццё высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.
Сёлета конкурс праходзіць пад сімвалічным дэвізам ”Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы“. Менавіта таму тэматыка выступаў юных чытальнікаў адлюстроўвала павагу да роднай зямлі, веру ў будучыню, а таксама разуменне міру і спакою як найвышэйшай каштоўнасці, здабытай дзякуючы самаадданасці абаронцаў Айчыны.
Асаблівая ўвага ў рэпертуары была ўдзелена Году беларускай жанчыны. Вобразы жанчыны-маці, жанчыны-ваяра і захавальніцы роднага слова сталі цэнтрам увагі і раскрыліся як галоўная крыніца жыцця і апора Радзімы праз стваральную энергію беларускай літаратуры.
Пры падрыхтоўцы да творчых нумароў удзельнікі звярнуліся да багатай спадчыны выдатных айчынных пісьменнікаў-юбіляраў. Са сцэны гучалі несмяротныя радкі Івана Мележа і Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы і Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча і Васіля Віткі, Алеся Бадака і іншых славутых майстроў слова.
Нагадаем, што заснавальнікамі гэтага знакавага рэспубліканскага конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ і ЗАТ ”Сталічнае тэлебачанне“.
Кампетэнтнае журы вызначыла лепшых выканаўцаў Віцебшчыны, якія прадставяць рэгіён на рэспубліканскім узроўні.
ВЫНІКІ
абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класiка“
Узроставая група 1-4 класы:
1 месца
- Іваноў Рыгор, навучэнец ДУА ”Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна“;
2 месца
- Уласенка Мар’яна, навучэнка ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“;
3 месца
- Казьякоў Цімур, навучэнец ДУДА ”Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка“;
- Ганчарова Марыя, навучэнка ДУА ”Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна“;
Узроставая група 5-6 класы:
1 месца
- Хамёнак Аліса, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 15 імя В.П.Маргелава г.Наваполацка“;
2 месца
- Караткова Ксенія, навучэнка ДУДА ”Расонскі Цэнтр дзяцей і моладзі“;
- Драгун Цімафей, навучэнец ДУА ”Ходцаўская сярэдняя школа Сененскага раёна“;
3 месца
- Дзёміна Ганна, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 10 імя У.М.Азіна г.Полацка“;
- Геут Арсеній, навучэнец ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза М.М.Ткачэнка“;
Узроставая група 7-8 класы:
1 месца
- Мясаедаў Арцем, навучэнец ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы імя І.І.Строчка“;
2 месца
- Шэрагава Мілана, навучэнка ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“;
- Паўчук Яраслаў, навучэнец ДУА ”Пліская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“;
3 месца
- Паборцава Аліса, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя М.Л.Філіпенкі“;
- Іванова Арына, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 35 г.Віцебска імя А.П.Авечкіна“;
Узроставая група 9-10 класы:
1 месца
- Родзін Віктар, навучэнец ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“;
2 месца
- Дзячэнка Пётр, навучэнец ДУА ”Вышадская сярэдняя школа імя М.І.Гапяёнка“;
- Каласкова Віялета, навучэнка ДУА ”Віцебскае кадэцкае вучылішча“;
3 месца
- Субко Яна, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.Паставы“;
- Зубоўская Ульяна, навучэнка ДУА ”Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара Талачынскага раёна“;
- Паўлоўская Валерыя, навучэнка ДУА ”Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томка“.




