7-8 кастрычніка 2026 г. у Гродне прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі “PRАмузей: сатворчасць, тэхналогіі, педагагічная практыка”.
Удзельнікамі семінару сталі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, супрацоўнікі музеяў сістэмы Міністэрства культуры, каардынатары музейнай работы і кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. У склад дэлегацыі Віцебскай вобласці ўвайшлі: Багдановіч Алена Сяргееўна, метадыст ДУДА ”Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“, каардынатар музейнай дзейнасці ў Полацкім раёне; Маўсесян Алена Пятроўна, кіраўнік музея ”Гарнаровыя грамадзяне горада Віцебска“ ДУА”Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л.М.Філіпенкі“; Мяцельская Алена Вадзімаўна, кіраўнік музея ”Героі і подзвігі“ ДУА”Сярэдняя школа № 12 г.Оршы“; Нікіцін Станіслаў Пятровіч, педагог-арганізатар ДУДА ”Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна“, Пасюк Таццяна Іосіфаўна, кіраўнік краязнаўчага музея ДУА ”Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова“; Ясінская Вольга Валер’еўна, каардынатар музейнай дзейнасці ў Віцебскай вобласці.
На пленарным паседжанні семінара разгледжаны актуальныя пытанні развіцця музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікам семінара прадэманстравана выстава-прэзентацыя музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, прысвечаная Году беларускай жанчыны ”Святло жаночага імя“, вопыт работы музея ”Хрысціянскія каштоўнасці і народныя традыцыі ў сям’і“ ДУА ”Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г.Гродна“, народнага мемарыяльна-манаграфічнага музея Д.М.Карбышава ДУА ”Сярэдняя школа № 15 імя Д.М.Карбышава г.Гродна“, народнага краязнаўчага музея ДУА ”Путрышкаўская сярэдняя школа імя Ф.Л.Крайніка“. Узаемадзеянне ўстаноў адукацыі з рэлігійнамі ўстановамі па духоўным выхаванні дзяцей і моладзі прадэманстраваны на прыкладзе супрацоўніцтва з Касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і Лютэранскай Кірхай Святога Іаана.
У рамках круглага стала прэзентаваны рэгіянальны вопыт работы музеяў устаноў адукацыі. Педагагічную дзейнасць народнага комплекснага музея ”Гісторыя Заронаўскага краю“ ДУА ”Заронаўскі дзяцячы сад Віцебскага раёна“, музейныя праекты і напрамкі дзйнасці прадставіў Нікіцін Станіслаў Пятровіч.
Удзельнікі семінару атрымалі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі музеямі ўстаноў адукацыі Гродзеншчыны, абмяняцца карыснай інфармацыяй і цікавымі ідэямі з аднадумцамі, набылі каштоўны вопыт, які будзе выкарыстоўвацца ў далейшай рабоце.
Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы




