Тут родныя трымаюць карані

21-22 кастрычніка 2026 года  ў Мінску прайшлі штогадовыя рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў ”Тут родныя трымаюць карані“.

Мэтай чытанняў з’яўлецца ўдасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны (каля 100 чалавек).

Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўлены вопыт даследвання праваслаўнай гісторыі, храмаў і рэліквій сваёй малой радзімы, знакамітых асоб, чыя дзейнасць накіравана на захаванне праваслаўнай культуры і традыцый. На пленарным паседжанні з лесам матушкі Любові Іосіфаўны Осіпавай удзельнікаў чытанняў пазнаёміла Мікалаускас Паліна, навучэнка Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (кіраўнік Вырвіч Наталля Іванаўна).

На секцыі ”Святыні зямлі беларускай“ свае даследванні прэзентавалі:

Малчанава Вікторыя, навучэнка Крулеўшчынскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна імя І.П.Ціткова (кіраўнік Рандарэвіч Наталля Ўладзіміраўна);

Бурская Сафія, навучэнка Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Новак Галіна Рыгораўна);

Паўлоўская Паліна, навучэнка Смальянскай сярэдняй школы Аршанскага раёна (кіраўнік Зубцова Алена Васільеўна).

На секцыі ”Вытокі духоўнасці“ выступілі:

Баранаў Андрэй, навучэнец Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна (кіраўнік Кірылава Галіна Мікалаеўна);

Еўдакімава Соф’я, навучэнка сярэдняй школы № 14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка (кіраўнік Дубоўскі Юрый Віктаравіч).

Удзельнікі чытанняў не только прадставілі свой вопыт, але і пазнаёміліся з даследваннямі сваіх аднагодкаў, набылі новыя ідэі для далейшай працы, атрымалі ацэнку сваіх даследванняў з боку святароў і педагогаў.

У ходзе экскурсійнай праграмы навучэнцы наведалі царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, пазнаёміліся з адметнасцямі горада.

Ясінская В.В., загадчык сектарам

патрыятычнай і краязнаўчай работы