Вандруем па родных ваколіцах

У сакавіку – кастрычніку 2026 года ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў ”Вандруем па родных ваколіцах“ у рамках рэспубліканскай краязнаўчай акцыі ”Тут пачатак Радзімы маёй“.

Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў мэтах духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы, фарміравання патрыятычных каштоўнасцей, папулярызацыі краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці сярод дзяцей і моладзі.

На абласны этап конкурсу прадстаўлена 37 конкурсных матэрыялаў, якія уключаюць відэаролік і тэкст экскурсіі. У намінацыі ”Абсягі роднага горада“ ўдзельнікамі конкурсу прадстаўлена гарадское асяроддзе (18 работ), а ў намінацыі ”Зямля маіх бацькоў“ – сельскае (вёска, мястэчка, раён) (19 работ).

16 кастрычніка 2026 года на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі адбылося паседжанне журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі:

Каханка Уладзімір Пятровіч, загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы ”Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці“;

Варламава Надзея Пятроўна, загадчык філіала”Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання“ УК ”Віцебскі абласны краязнаўчы музей“;

Уракова Ірына Сямёнаўна, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА ”Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна“, атэставаны экскурсавод.

Журы ацаніла прадстаўленыя работы і вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу сярод устаноў адукацыі ў дзвух узроставых катэгорыях (выніковы пратакол, дыпломы пераможцаў і прызёраў).

Дзякуем ўсім удзельнікам конкурсу за цікавыя і пазнавальныя экскурсіі, віншуем пераможцаў і прызёраў абласнога этапу. Лепшыя работы будуць накіраваны для ўдзелу ў заключным (рэспубліканскім) этапе конкурсу.

Ясінская В.В., загадчык сектарам

патрыятычнай і краязнаўчай работы