Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы ”Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць“

Педагогі дадатковай адукацыі накірунку мастацкай творчасці Віцебскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у марафоне майстар-класаў, што адкрыты ў  Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з 11 па 29 студзеня 2021 года.

Міжрэгіянальныя  майстар-класы ”Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць“ праводзяцца ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ”Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“ і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта ”Беларускае народнае мастацтва і дзеці“.

Асноўнай мэтай правядзення міжрэгіянальных майстар-класаў з’яўляецца развіццё інтэграванай культурна-адукацыйнай прасторы праз стварэнне прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманні, захаванні і трансляцыі рэгіянальных народных мастацкіх традыцый; вывучэнне і распаўсюджванне актуальных педагагічных практык выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў.

З майстар-класамі можна пазнаёміцца праз анлайн-камунікацыі: сацыяльная сетка Instagram, афіцыйныя інтэрнет-сайты ўстаноў адукацыі, відэахосцінг YouTube, перайшоўшы па спасылках, змешчаных па спасылцы.