Марафон адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

З 11 па 29 студзеня 2021 года 12 педагогаў дадатковай адукацыі  9 устаноў адукацыі з 8 рэгіёнаў Віцебскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у марафоне адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў ”Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць“.

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праходзілі ўжо ў чацвёрты раз і ў гэтым годзе былі накіраваны на асэнсаванне, папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  Пры дэманстрацыіі майстар-класаў выкарыстоўваліся сучасныя сродкі анлайн-камунікацыі: афіцыйныя інтэрнет-сайты ўстаноў адукацыі, сацыяльная сетка Instagram, відэахосцінг YouTube, воблачныя сэрвісы (Google Дыск, Яндэкс Дыск).

Педагогі Віцебскай вобласці прадставілі цікавы вопыт па накірункам ”Музычны фальклор“ і ”Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць“, пазнаёмілі з самабытнымі мясцовымі асаблівасцямі святкавання каляд і выканання калядных песень, вырабу прадметаў калядна-абрадавай святочнай сімволікі і атрыбутыкі.

Па выніках удзелу ў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класах ”Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць“ сертыфікатамі ўстановы адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ узнагароджаны:

Сертыфікатам Дзяржаўнай установы адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“:

Сертыфікаты можна атрымаць перайшоўшы па спасылцы

Таксама ў рамках адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі ”Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць“ у сацыяльнай сетцы Instagram адбыўся калядны флэшмоб #ЗАСПЯВАЙКАЛЯДКУ, у якім прынялі ўдзел:

  • узорны фальклорны калектыў “Сявенька” ДУА “Сярэдняя школа № 15 г.Барані” Аршанскага раёна (кіраўнік Шчэрбава Вольга Міхайлаўна);
  • фальклорны гурт ”Ажыначкі“ ДУДА ”Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка“ (кіраўнік Зачук Алена Георгіеўна); — аб’яднанне па інтарэсах ”Калейдаскоп гульняў“  і творчы калектыў педагагічных работнікаў ДУДА ”Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“.