Конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

З кастрычніка 2024 года з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці проводзіўся конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў. У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел 179 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На абласны этап конкурсу прадстаўлена 75 даследчых работ навучэнцаў у трох намінацыях: “Гісторыя роднага краю” – 35, “Культурная спадчына” – 22, “Геаграфічнае краязнаўства” – 18.

Прадстаўленыя матэрыялы адпавядаюць умовам конкурсу, адлюстроўваюць цікавыя падзеі і факты, гістарычнае развіццё і культурныя дасягненні, геаграфічныя асаблівасці розных куточкаў Віцебшчыны.

19 лютага на базе аддела турызму і краязнаўства Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі прайшоў першы (адборачны) тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў. Папярэднюю ацэнку прадстаўленых матэрыялаў праводзіла абласное журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў:

Шаркоўская Наталья Юр’еўна, вядучы навуковы супрацоўнік  УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”;

Юрчак Дзяніс Валер’евіч, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама;

Каханка Ўладзімір Пятровіч, загадчык аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці;

Дулаў Анатоль Мікалаевіч, загадчык кафедрай гісторыі і культурнай спадчыны факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава;

Шрамук Лізавета Пятроўна, старэйшы выкладчык кафедры філасофіі і сацыяльных навук факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава.

Па выніках адборачнага туру вызначаны лепшыя даследчыя работы ў кожнай з намінацый, аўтары якіх прымуць удзел у другім (вочным) туры конкурсу.

Другі тур у форме навуковай краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў запланаваны на пачатак сакавіка, дакладная дата правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам дадаткова.

Ясінская В.В., загадчык сектарам
патрыятычнай і краязнаўчай работы
Пратакол першага тура конкурсу

https://docs.google.com/spreadsheets/d/16TBSfpI-0FvE9vJRwRVWpg0CkPe1YOqa/edit?usp=sharing&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true