У студзені – лютым 2025 года у мэтах фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці ў рэгіёнах Віцебскай вобласці прайшлі раённыя этапы рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Згодна з умовамі конкурсу рэгіянальныя этапы праводзіліся ў вочным і завочным фарматах сярод юных экскурсаводаў музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі. У конкурсе прынялі ўдзел 155 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сярод іх 91 экскурсавод школьных музеяў, 66 – музейных пакояў.
Экскурсаводы музеяў рыхтавалі аглядную экскурсію па музею ўстановы адукацыі ў форме прэзентацыі рэкламнага характару. На ўдзел у абласным этапе конкурсу заяўлена 50 юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі – пераможцаў ў кожным профілі па выніках рэгіянальных этапаў.
Экскурсаводы музейных пакояў падрыхтавалі відэаролікі рэкламнага характару, у якіх пазнаёмілі гледачоў з экспазіцыямі сваіх музейных пакояў. На абласны этап конкурсу прадстаўлена 32 відэаролікі па сямі профілях: агульнагістарычны – 6, ваенна-гістарычны – 10, этнаграфічны – 6, гістарычны-манаграфічны – 1, комплексны – 6, прыродазнаўчы – 2, мастацкі – 1.
Абласны этап конкурсу пройдзе 5-6 сакавіка 2025 г. на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Удзельнікамі мерапрыемства стануць юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі – пераможцы рэгіянальных этапаў, а таксама экскурсаводы музейных пакояў – пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурсу.
Ясінская В.В., загадчык сектарам
патрыятычнай і краязнаўчай работы

















