Інтэлектуальны турнір ˮПазнай свой край“

16 сакавіка 2019 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага інтэлектуальнага турніру ˮПазнай свой край“, які быў арганізаваны з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення абласнога этапу турніру ажыццяўляе галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і сектар патрыятычнай і краязнаўчай работы аддзела турызму і краязнаўства Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“.

17 каманд навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

У ходзе турніру юнакі і дзяўчаты паказали выдатныя веды ў галіне архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Па выніках трох тураў ˮінтэлект-буквар“, ˮ5х5“, ˮкрыжаванка“:

  • 1 месца заняла команда дзяржаўнай установы адукацыі ˮГімназія № 1 г.Віцебска“,
  • 2 месца — каманда дзяржаўнай установы адукацыі ˮМашканская дзіцячы сад – сярэдняя школа імя А.К.Гараўца Сененскага раёна “,
  • 3 месца — каманда дзяржаўнай установы адукацыі ˮСярэдняя школа № 12 г.Віцебска“.

Віншуем пераможцаў турніру!

Спадзяёмся, что навучэнцы Гімназіі № 1 Г.Вітебска годна прадставяць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім этапе інтэллектуальнага турніру ˮПазнай свой край“, які адбудзецца ў нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку ˮНясвіж“ 20 сакавіка 2019 года. Пажадаем камандзе поспеху, годных супернікаў і цвёрдай перамогі ў турніры!