Ствараем газету для аматараў традыцыйнай культуры разам!

У аб’яднанні “Юныя фалькларысты” адбылося чарговае пасяджэнне Савету фалькларыстаў. Гурткоўцы абмеркавалі бягучыя пытанні, праблемы і перспектывы работы аб’яднання, пазначылі мэты і задачы на бліжэйшы час.

У творчай, сяброўскай абстаноўцы Савет фалькларыстаў абмеркаваў і прыняў матэрыял, які выйдзе на старонках газеты ў сакавіку. На старонках 3-га нумару газеты з’явяцца новыя рубрыкі, а для самых цікаўных і творчых дзетак будзе размешчана яшчэ больш загадак, галаваломак і забаўлянак! Не абыйдзецца без конкурсаў і сюрпрызаў!

Саветам фалькларыстаў было вырашана, што кожны жадаючы можа прымаць удзел у падрыхтоўцы матэрыялу — можна ўносіць свае прапановы, дасылаць матэрыялы ў Рэдакцыйны Савет.

Давайце разам створым газету сваёй мары!

Зараз вядзецца актыўная падрыхтоўка 3-га нумару газеты, а пакуль прапануем вашай увазе першы і другі нумары газеты “Юны фалькларыст”!

Чытайце нашу газету і вывучайце традыцыйную культуру цікава!

Мар’я Ерашэнка, педагог аб’яднання “Юныя фалькларысты”