Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў

4-5 сакавіка 2026 г. на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Удзельнікамі абласнога этапу конкурсу сталі 50 навучэнцы юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі са ўсіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці, якія прэзентавалі свае музеі ў сямі профілях: гістрарычным (агульнагістарычным, ваенна-гістарычным, гістарычным манаграфічным, этнаграфічным), комплексным, літаратурным, прыродазнаўчым.

Конкурс складаўся з двух тураў. На першы (завочны) тур удзельнікі прадставілі відэаролікі рэкламнага характару ”Тры прычыны зазірнуць у музей“. Другі тур пад назвай ”Голас з мінуўшчыны“ праходзіў вочна. У ім юныя экскурсаводы ў вобразе гістарычнай асобы ці пэўнага персанажа праводзілі аглядавыя экскурсіі па сваіх музеях.

Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, а таксама прадстаўнікі ўстаноў культуры горада Віцебска. Члены журы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі юных экскурсаводаў, іх артыстызм, адпаведнасць выступленняў абраным вобразам, уменні і нывыкі экскурсійнай працы і ўзаемадзеяння з гледачамі. Кожнае выступленне ўражвала сваёй непаўторнасцю, арыгінальнасцю, змястоўнасцю і лагічнасцю.

Пераможцы і прызёры абласнога этапу ўзнагароджаны граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. Пераможцы ад кожнага профілю прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.

Дзякуем усім удзельнікам і іх кіраўнікам за актыўны ўдзел у конкурсе, віншуем пераможцаў і жадаем паспяховага і выніковага выступлення на рэспубліканскім этапе конкурсу!

Ясінская В.В., загадчык сектарам
патрыятычнай і краязнаўчай работы

Выніковы пратакол
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1H9o_dayeTz7jEdCG3BKNomGtYNEw3nNz/edit?usp=sharing&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true

Фотаальбом мерапрыемства

https://drive.google.com/drive/folders/1DcGYLjVc79ghLDznhREPT9AEWlzLdyUy

Каталаг работ першага тура (відэаролік ”Тры прычыны зазірнуць у музей“)

https://docs.google.com/document/d/1Xpzl8_R7r1g2W8bM-WnXDijOWDvHNykD/edit?usp=sharing&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true