Рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў

25-26 сакавіка 2026 года ў Мінску прайшоў рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Удзельнікамі фэсту сталі 50 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў краіны – пераможцы абласных этапаў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Удзельнікі фэсту прэзентавалі свае музеі ў вобразах гістарычных асоб альбо пэўных персанажаў у адпаведнасці з профілямі музеяў. Віцебшчына прадстаўлена ў сямі профілях. Па выніках ацэнкі выступленняў і відэаролікаў ”Тры прычыны зазірнуць ў музей“ вызначаны і ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу.

Пераможцам (1 месца) сярод экскурсаводаў музеяў ваенна-гістарычнага профілю стаў Барыс Паўкін-Жылянкоў, які ў вобразе кадэта пачатку ХХ стагоддзя прадставіў музей гісторыі Полацкага кадэцкага вучылішча. Кіраўнікі – Багдановіч Алена Сяргееўна, педагог дадатковай адукацыі Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Шаппо Дзмітрый Сяргеевіч, кіраўнік музея.

Прызёры конкурсу (2 месца) – Зіміна Сафія ў вобразе настаўніцы пачатку ХХ стагоддзя Дарагой Л.А. прадставіла народны комплексны музей ”Гісторыя Заронаўскага краю“ (кіраўнік – Нікіціна Людміла Канстанцінаўна, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна), і Зубкоўскі Дзяніс у вобразе байкапісца Уладзіміра Корбана пазнаёміў гледачоў з музеем ”Аршаншчына літаратурная“ сярэдняй школы № 15 г.Барань Аршанскага раёна (кіраўнік Чабанава Тэрэса Міхайлаўна).

Бронзавымі прызёрамі конкурсу (3 месца) сталі: Камлёў Дзяніс, які ў вобразе ўрача-неўролага І.П.Антонава прэзентаваў музей ”Ганаровыя грамадзяне горада Віцебска“ сярэдняй школы № 12 г.Віцебска імя Л.М.Філіпенкі (кіраўнік Маўсесян Алена Пятроўна), і Буката Мікіта – у вобразе селяніна пачатку ХХ стагоддзя правёў гледачоў па залах этнаграфічнага музея ”Спадчына“ Глінскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна (кіраўнік Самсановіч Аксана Іванаўна).

Дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адзначаны выступленні Гарноўскай Анастасіі ў вобразе Святланы Цітовіч, дачкі харавога дырыжора Г.І.Цітовіча, паказала музей імя Г.І.Цітовіча ў Новапагосцкай сярэдняй школе Міёрскага раёна (кіраўнік Чорная Вольга Антонаўна), Волкава Дяніса ў вобразе лесніка, які прадставіў музей прыроды Башнеўскай базавай школы Шумілінскага раёна (кіраўнік Трус Кацярына Аляксандраўна).

Удзельнікі фэсту не толькі дастойна прадставілі сваю вобласць, але і атрымалі шмат прыемных уражанняў ад выступленняў удзельнікаў з іншых рэгіёнаў. Удзел у  такім значным мерапрыемстве – гэта і адказнасць, і хваляванне, і магчымасць навучыцца новаму, набыць каштоўны вопыт, знайсці сяброў і аднадумцаў.

Ясінская В.В., загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы

Больш фота па спасылцы