Рэспубліканскі краязнаўчы форум

27-28 красавіка 2023 года ў Мінску прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў “Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці краязнаўства ва ўстановах адукацыі краіны”.

Удзельнікі форума пазнаёміліся з метадычнымі распрацоўкамі і перадавымі тэхналогіямі ў рамках ХХ рэспубліканскай вцыставыц навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі, прынялі ўдзел у рабоце пленарнага паседжання, дыялогавай пляцоўкі і круглага стала.

На пленарным паседжэнні і дыялогавай пляцоўцы прадстаўнікі дэлегацыі Віцебскай вобласці прэзентавалі свой эфектыўны педагагічны вопыт.  Барысовіч Кацярына Аляксандраўна, метадыст ДУДА “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”, распавяла пра рэалізацыю рэгіянальнага праекта “Род. Народ. Радзіма”. Дзейнасць аб’яднання па інтарэсах “Юныя фалькларысты” па рэалізацыі творчых праектаў навучэнцаў прадставіла Ерашэнка Мар’я Валер’еўна, педагог дадатковай адукацыі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Вопытам арганізацыі краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці клуба “Вандроўкі аматараў гісторыі” падзяліўся Казлоў Дзяніс Іванавіч, настаўнік гісторыі ДУА “Сар’янская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна”.

Цікава было пазнаёміцца з вопытам працы калег па гістарычнай рэканструкцыі, стварэнню віртуальных музеяў, інтэрактыўных пляцовак, арганізацыі выдавецкай музейнай справы.

Ясінская В.В., загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы