У перыяд з лютага па сакавік 2025 года з мэтай павышэння эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праводзены абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу краяўнаўчых выданняў.
На абласны этап конкурсу прадстаўлена 40 краязнаўчых выданняў, выдадзенных у перыяд з 2020 па сакавік 2025 гг. З іх 14 даведачных выданняў, 11 інфармацыйна-папулярных, 15 краязнаўчых зборнікаў.
Усе выданні адпавядаюць умовам конкурсу, змяшчаюць у сабе матэрыялы краязнаўчага характару, спасылкі на выкарыстаныя крыніцы. Большасць з выданняў адрозніваецца цікавым і пазнавальным зместам, якасным афармленнем і эстэтычным дызайнам.
4 красавіка 2025 г. на базе аддзела турызму і краязнаўства Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі падведзены вынікі конкурсу, вызначаны пераможцы і прызёры. Лепшыя матэрыялы накіраваны на рэспубліканскі этап агляду-конкурсу.
Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы
Выніковы пратакол конкурсу
Матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу
https://drive.google.com/drive/folders/12tBRbvm-WN04CmN316HX-oTxE8uPYXFQ?usp=drive_link




