17 красавіка 2025 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.
Удзельнікамі заключнага этапу сталі 64 навучэнцы са ўсіх рэгіёнаў Беларусі, пераможцы і прызёры абласных этапаў конкурсу, чые работы былі адабраны для вочнай абароны. Віцебскую вобласць прадстаўлялі 10 навучэнцаў:
Гарны Станіслаў, навучэнец ДУА ”Варапаеўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна“, кіраўнік Гарны Аляксандр Анатольевіч;
Елавая Яна, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.Полацка“, кіраўнік Воюш Руслан Валер’евіч;
Колабава Аляксандра, навучэнка ДУДА ”Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі“, кіраўнікі: Саратокіна Людміла Анатольеўна, Іванова Кацярына Іванаўна;
Селіванава Аляксандра, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 16 г.Полацка“, кіраўнік Іванова Юлія Міхайлаўна;
Сіянін-Суздалеў Мацвей, навучэнец ДУА ”Віцебскае кадэцкае вучылішча“, кіраўнік Півавар Мікалай Васільевіч;
Пятрова Марыя, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.Полацка“, кіраўнік Пятліцкая Вольга Аляксандраўна;
Фадзеева Алена, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 10 г.Віцебска імя А.К.Гараўца“, кіраўнік Ляошка Таццяна Паўлаўна;
Шадзько Галіна, навучэнка ДУА ”Барздоўская сярэдняя школа Аршанскага раёна“, кіраўнік Кузьмянкоў Уладзімір Міхайлавіч;
Шубелька Дзіяна, навучэнка ДУА ”Пастаўская гімназія“, кіраўнік Пракаповіч Ігар Міхайлавіч;
Шумякоў Кірыл, навучэнец ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.Талочына імя М.П.Лугоўскага“, кіраўнік Гвоздзева Сняжана Генадзьеўна.
Удзельнікі дастойна прадставілі свае праекты ў трох намінацыях: “Гісторыя роднага краю”, “Культурная спадчына”, “Геаграфічнае краязнаўства”.
Па выніках заключнага этапу конкурсу дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: Колабава Аляксандра (дыплом 2 ступені), Фадзеева Алена і Шумякоў Кірыл (дыпломы 3 ступені).Дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адзначаны даследчыя работы Елавой Яны, Селіванавай Аляксандры, Пятровай Марыі, Шадзько Галіны, Шубелька Дзіяны.
Віншуем прызёраў конкурсу, дзякуем усім удзельнікам і кіраўнікам за актыўны ўдзел у мерапрыемстве, жадаем поспехаў у далейшай працы!
Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы














