25 красавіка 2025 г. на базе ўстановы адукацыі ”Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства“ з мэтай удасканалення краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцкай моладзі прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум ”Адукацыйны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці: традыцыі і інавацыі“.
У форуме прыняла ўдзел дэлегацыя педагагічных работнікаў Віцебскай вобласці, у склад якой увайшлі найбольш актыўныя краязнаўцы Віцебшчыны, пераможцы і прызёры абласнога этапу і ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу-агляду краязнаўчых выданняў.
У рамках форуму арганізавана работа прэзентацыйнай пляцоўкі краязнаўчых выданняў ”Скарбніца краязнаўчага вопыту“. З выставай краязнаўчых выданняў Віцебшчыны ўдзельнікаў форуму пазнаёміла Ясінская Вольга Валер’еўна, загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Вопытам выдавецкай дзейнасці ў ходзе пленарнага паседжання падзяліўся з калегамі Півавар Мікалай Васільевіч, настаўнік гісторыі ДУА ”Віцебскае кадэцкае вучылішча“. Выкладчык УА ”Відзаўскі дзяржаўны каледж“ Бунта Віктар Елісеевіч прадставіў свій вопыт работы з навучэнцамі, пабудаваны на выкарыстанні ваенна-гістарычных электронных рэсурсаў.
На форуме адбылася цэрэмонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу-агляду краязнаўчых выданняў. Сярод пераможцаў Шарыпкін Рыгор Леанідавіч (ДУА ”Залеская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“), Півавар Мікалай Васільевіч (ДУА ”Віцебскае кадэцкае вучылішча“), Пракаповіч Ігар Міхайлавіч (ДУА ”Пастаўская гімназія“). Усяго педагогі Віцебшчыны ўзнагароджаны 13 дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломам Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу-агляду, жадаем новых поспехаў і дасягненняў!
Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы









