Абласная дыялогавая пляцоўка 

ˮМузейная педагогіка: адукацыя і выхаванне“

З мэтай павышэння эфектыўнасці дзйнасці музеяў устаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнцкай моладзі ў перыяд з красавіка па чэрвень 2022 года праводзіцца рэспубліканская акцыя ˮЭстафета музейнага вопыту“.

У рамках рэспубліканскай акцыі 17 мая 2022 г. адбылася абласная дыялогавая пляцоўка  ˮМузейная педагогіка: адукацыя і выхаванне“.

Дыялогавая пляцоўка праведзена ў фармаце анлайн-канферэнцыі. Для удзелу ў дыялогавай пляцоўцы даслалі выступленні 35 педагогаў, кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі. З прэзентацыяй эфектыўнага вопыту работы на анлайн-канферэнцыі выступіла 13 педагогаў, якія прайшлі папярэдні адбор. Па выніках дыялогавай пляцоўкі вызначаны лепшыя прэзентацыі вопыту, якія будуць прадстаўлены на рэспубліканскіх мерапрыемствах акцыі.  

Дзякуем усім удзельнікам абласной дыялогавай пляцоўкі за добрасумленную працу і цікавы вопыт. Жалаем поспехаў у вашай дзейнасці, цікавых знаходак і адкрыццяў.

Дыпломы

Ясінская В.В., загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы