VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы ”Вучымся ў майстроў“

26 мая ў Віцебскім гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшлі VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі ”Вучымся ў майстроў“ Віцебскага рэгіёна.

Арганізатарамі ўдзелу ўстаноў адукацыі вобласці ў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класах з’явіліся галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“.

Майстар-класы сталі сапраўднай пляцоўкай для абмену досведам сярод педагагічных работнікаў з розных абласцей рэспублікі, якія сабраліся, каб падзяліцца сваімі напрацоўкамі і перадавымі методыкамі па перайманні, захаванні і трансляцыі рэгіянальных народных мастацкіх традыцый; вывучэння і распаўсюджвання актуальных педагагічных практык выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі ў галіне фальклорнай і дэкаратыўна-прыкладной народнай творчасці.

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзіліся ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ”Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“, рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта ”Беларускае народнае мастацтва і дзеці“.

У VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класах прадставілі свой станоўчы вопыт наступныя педагогі дадатковай адукацыі: Смалякова Наталля Іванаўна ”Лялька з ільнянога валакна“ (ДУА ”Вщебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацьі дзяцей i моладзі“), Лабунова Таццяна Анатольеўна Карункавы цуд выцінанкі (ДУА ”Вщебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацьі дзяцей i моладзі“), Немянёнак Алена Рышардаўна ”Брошка з воўны ў тэхніцы сухога валяння“ (ДУДА ”Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі“), Зяленская Кацярына Уладзіміраўна ”Полацкая свістулька  XVII-XVIII стагоддзя“ (ДУДА ”Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка“), Гарбаценкава Таццяна Віктараўна Віцебская маёліка. Традыцыі і сучаснасць“ (ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“), Зачук Алена Георгіеўна ”Асаблівасці гукаўтварэння ў фальклорных аўтэнтычных спевах паазер’я“ (ДУДА ”Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка“).

Правядзенне міжрэгіянальных майстар-класаў прадаставіла педагогам магчымасць глыбей пазнаёміцца з  асаблівасцямі культурнай спадчынай Віцебскага рэгіёну, інавацыйнымі методыкамі і сучаснымі падыходамі, а таксама наладзіць прафесійныя сувязі, набыць натхненне для далейшага прафесійнага росту, істотна пашырыць уласны кругагляд і багаж педагагічных ведаў.

 Т.А.Маліноўская, метадыст
аддзела мастацкай творчасці