”Пад небам сінім“

У лютым-чэрвені 2022 года быў праведзены абласны этап Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці ”Пад небам сінім“, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Выстава-конкурс праходзіла з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, прыцягнення больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да творчасці беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

На абласны этап выставы-конкурсу было прадстаўлена 240 творчых работ. Большасць з іх адпавядала літаратурнаму матэрыялу, расчыняла тэмы абранага твора Я.Купалы, Я.Коласа. Удзельнікі прадэманстравалі самабытнасць мастацкага ўвасаблення, уважлівы падыход да стварэння выразных мастацкіх вобразаў, кампазіцыйнага і каляровага рашэння.

За дасягнутыя поспехі пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“.

Выстава пераможцаў абласнога этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім

Дорошенко И.В. методист отдела художественного творчества