Пасвячэнне ў фалькларысты

11 верасня адбылося ўрачыстае пасвячэнне ў фалькларысты ўдзельнікаў аб’яднання “Юныя фалькларысты”. Цырымонія пасвячэння 12 аматараў традыцыйнай культуры праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Кожнаму ўдзельніку былі ўручаны дзённік юнага фалькларыста,  рабочы сшытак, які змяшчае шэраг цікавых і творчых заданняў, і нагрудны значок. Самым, бадай, адказным момантам мерапрыемства стала ўрачыстая прысяга. Фалькларысты далі абяцанне заўсёды быць сумленнымі і справядлівымі, шанаваць родную мову і традыцыйную культуру. А на памяць аб такой важнай падзеі ўдзельнікі зладзілі  фотасесію з топерамі аб’яднання.

На наступным занятку гурткоўцы пазнаёміліся з восеньскімі прыкметамі і павер’ямі нашых продкаў, прыгадалі, якія змены адбываюцца ў прыродзе з надыходам восені, з лёгкасцю разгадалі крыжаванку і ўспомнілі назвы дрэў. А каб замацаваць свае веды, удзельнікі ўласнымі рукамі стварылі  кампазіцыі “Восеньскіх фарбаў карагод” технікай малявання адбіткамі лісця.

Пажадаем юным фалькларыстам творчых поспехаў і дасягненняў! У добры шлях, юныя аматары традыцыйнай культуры!


М.В. Ерашэнка,

педагог аб’яднання “Юныя фалькларысты”