Сустрэча з краязнаўцам

Навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Месцы сілы Віцебшчыны” сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы  сталі ўдзельнікамі прэзентацыі чарговай кнігі віцебскага краязнаўцы Мікалая Півавара «Звод помнікаў воінскай славы, памятных месцаў, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны Віцебскага раёна».

Сустрэча з кандыдатам гістарычных навук, аўтарам больш 80-ці кніг і манаграфій,  Мікалаем Піваварам адбылася 23 верасня у абласной бібліятэцы імя Леніна. У рамках прэзентацыі гурткоўцы пазнаёміліся са знакамітай асобай, з першых вуснаў даведаліся пра асаблівасці пошуковай працы і ўшанаванне памятных месцаў, задалі аўтару цікавячыя іх пытанні.


Кутынка А.А.,

педагог аб’яднання “Месцы сілы Віцебшчыны”