«Падарожжа па краіне лялек» Соні Садоўнікавай

21 верасня у музеі гісторыі праватнага калекцыянавання адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай Міжнароднаму дню калекцыянера «Дзіўнае побач». Соня Садоўнікава, гуртковец аб’яднання па інтарэсах «Юныя фалькларысты», прадставіла гасцям свята ўласную калекцыю абярэгавых лялек.

«Падарожжа па краіне лялек» — менавіта так называецца калекцыя Соні, якая складаецца з абярэгаў, зробленых на працягу некалькіх гадоў. Сваю першую ляльку Соня зрабіла, калі вучылася яшчэ ў малодшых класах. Гэты занятак захапіў і натхніў не толькі дзяўчынку, але і яе матулю Алену Пятроўну. За некалькі гадоў  сямейная калекцыя лялек была папоўнена больш чым на 30 абярэгаў: абрадавых і сямейных. Дарэчы, у сям’і Соні аматары культуры ўсе – і малодшая сястра Аліса, і тата Юрась Уладзіміравіч, і матуля Алена Пятроўна. Яны з цікавасцю займаюцца вывучэннем народнай культуры, наведваюць тэматычныя мерапрыемствы, а яшчэ, што немалаважна, размаўляюць па-беларуску!

Сёння Соня працягвае выраб абярэгавых лялек. Дзяўчынка не проста вырабляе лялек, але і знаёміцца з іх гісторыяй, сімволікай. Соня і яе малодшая сястра Аліса наведваюць гурток «Юныя фалькларысты» ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі. Такі ж гурток наведваюць дзяўчынкі ў ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава».

Дарэчы, 19 верасня, напярэдадні адкрыцця выставы, Соня і яе матуля сталі гасцямі перадачы «Вечаровы Віцебск» (Тэлерадыёкампанія «Віцебск»), дзе Соня распавяла, з чаго пачалася гісторыя стварэння калекцыі і якімі цікавымі абярэгамі папоўнілася калекцыя за некалькі гадоў. Паглядзець выпуск можна па спасылцы.

На ўрачыстым адкрыцці выставы дырэктар Віцебскага абласнога музея Таццяна Аляксандраўна Старынская ўручыла Соні сертыфікат, які пацвярджае, што дзяўчынка з’яўляецца ганоровым членам «Грамадства калекцыянераў» музея гісторыі прыватнага калекцыянавання.

Падтрымаць Соню і павіншаваць з такой важнай падзеяй у яе жыцці прыйшлі гуркоўцы аб’яднання.

Выказваем словы падзякі адміністрацыі музея, старэйшаму навуковаму супрацоўніку Анастасіі Рудзёнак за прадастаўленую магчымасць стаць удзельнікамі такога пазнавальнага мерапрыемства.

Жадаем Соні Садоўнікавай і яе сям’і творчага натхнення і поспехаў! Дзякуючы такім людзям, якім неабыякавы лёс народнай культуры, традыцыі нашых продкаў працягваюць жыць.

Педагог датаковай адукацыі сектара патрыятычнай  і краязнаўчай работы

Мар’я Ерашэнка