Абласны этап конкурсу даследчых праектаў ”Нашчадкі традыцый“

        З сакавіка па верасень 2024 года з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва правадзіўся абласны этап IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“. На абласны этап фестывалю-конкурсу было прадстаўлена 19 праектаў з устаноў дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі вобласці. Конкурсныя работы ўключалі тэкставыя распрацоўкі і відэаролікі з прэзентацыяй вопыту і дэманстрацыяй вынікаў праектнай дзейнасці. Для ўдзелу ў заключным (рэспублікансім) этапе фестывалю-конкурсу было адабрана 4 праекта. Пераможцы і прызёры абласнога этапа фестывалю-конкурсу узнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама:       

у намінацыі ”Музычная спадчына маёй Радзімы“:

III месца:

Барысевіч Таццяна, Берашэвіч Валерыя, Церабіленка Альбіна навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ (кіраўнікі праекта: Каржыцкая В.В., Ціханаў Д.Р.);

у намінацыі ”Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны“:

I месца:

навучэнцы аб’яднання па інтарэсах ”Чароўная гліна“ Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“ (кіраўнікі праекта: Гарбаценкава Т.В., Клімовіч А.М.);

II месца:

Вінаградава Марыя, Верам’ёва Дар’я, Жураўкова Настасся, навучэнкі студыі керамікі ”Стэка“ дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі“ (кіраўнікі праекта: Баканоўская Т.У., Ільіна Н.А.);

III месца:

Крывіцкі Усяслаў, Бабіч Анастасія, Шалайкіна Нэллі, Дзмітрук Вікторыя, Нікіціна Марыя навучэнцы ўзорнай студыі сучаснага мастацтва “Арт-дэкор” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ (кіраўнікі праекта: Сакалоўская В.А., Пупкоўская А.М.)