II Рэспубліканскі педагагічны форум

15 і 16 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  адбыўся II Рэспубліканскі педагагічны форум ”Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“. Форум праводзіўся з мэтай абмеркавання сучасных метадалагічных падыходаў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай народнай творчасці; прэзентацыі інавацыйнага вопыту і перспектыў у рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У рамках Педагагічнага форуму адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя ”Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“ на пленарным пасяджэнні якой годна выступілі прадстаўнікі Віцебскай вобласці:

— дацэнт кафедры музыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім П.М. Машэрава, кандыдат педагагічных навук Сусед-Вілічынская Юліяна Самсонаўна з выступленнем ”Арганізацыя праектнай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў з выкарыстаннем рэгіянальнага кампанента ў кантэксце метадычнай культуры“;

— метадыст аддзела мастацкай творчасці Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Баршчова Вольга Сяргееўна з прэзентацыей ”Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, інавацыі“.

На бліц-панараме ”Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі: рэгіянальныя практыкі“ сваім вопытам падзяліліся прадстаўнікі Віцебскай дэлегацыі:

— загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагог дадатковай адукацыі,  Сцяпанава Раіса Сяргееўна па тэме: ”Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў у працэсе засваення рэгіянальнага народнага мастацтва ”маляванка““;

— метадыст Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Малькевіч Аксана Вацлаваўна, тэма: ”Выкарыстанне этнакультурага кампанента ў адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю“.

Другі дзень Педагагічнага форуму быў прысвечан вынікам рэспубліканскага фестывалю праектаў навучэнцаў ”Нашчадкі традыцый“, на якой былі прзэентаваны лепшыя даследчыя праекты – пераможцы гэтага конкурсу. Сярод іх сваю даследчую працу і прадстаўленне ”Віцебскі жлоб“ прэзентавалі навучэнцы ўзорнага дзіцяча-юнацкага тэатра ”Мара“ Касалапаў Георгій і Мяцеліца Аляксандра разам зузорным вакальна-харавым калектывам ”Дзвіна“ ДУДА ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“. А таксама прадэманстравала свой праект ”Повязь пакаленняў праз ткацтва“ навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Майстэрня рукадзелля“ Норавіч Рыта, ДУА ”Параф’янаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна“. Гэтыя праекты атрымалі высокую ацэнку членаў журы конкурсу і былі ўзнагароджаны дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Віншуем навучэнцаў і іх кіраўнікоў з гэтым высокім дасягненнем і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай і творчай працы!