Конкурс юных экскурсаводаў музеяў

30 верасня у сектары патрыятычнай і краязнаўчай работы аддзела турызму і краязнаўства прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў ўстаноў адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

На дадзеным этапе былі прадстаўлены 23 творчыя работы ў дзвюх намінацыях: «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната».

Сустрэча з юнымі экскурсаводамі прайшла ў фармаце анлайн-канферэнцыі, падчас якой члены журы асабіста пазнаёміліся з удзельнікамі, уважліва разгледзелі музейныя прадметы і экспазіцыі, ацанілі экскурсійны матэрыял і яго падачу з прафесійных і эмацыйных пазіцый.

У склад журы ўвайшлі:
Макраусава Сняжана Ўладзіміраўна, старэйшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі прыватнага калекцыяніравання – філіяла установы культуры «Віцебски абласны краязнаўчы музей»;
Гапіёнак Алена Віктараўна – метадыст упраўлення выхаваўчай, ідэалагічнай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі»;
Козел Валерый Мікалаевіч, метадыст аддзела турызма і краязнаўства;
Ясінская Вольга Валер’еўна, загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы аддзела турызма і краязнаўства.

Юныя экскурсаводы распавядалі пра рэчы з бабулінага куфра, аб прадметах, якія падарылі музею іх уладальнікі і спадчыннікі, пра цуды беларускай этнаграфіі, пра подзвігі, доблесць і славу.

Арганізацыйны камітэт выказвае падзяку ўсім удзельнікам абласнога этапа конкурсу за цікавыя і пазнавальныя экскурсіі! Аўтары лепшых работ будуць адстойвать гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім  конкурсе. Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху на завяршальным этапе!

В.В.Ясінская,
загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы