Урачыстае ўзнагароджванне лепшых фалькларыстаў месяца

3 кастрычніка адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне  лепшых фалькларыстаў.

Дыпломам I ступені ўзнагароджана Ландзянок Аліса – за лепшы  вынік сярод гурткоўцаў за верасень 2021 года.

За высокія творчыя дасягненні ў галіне беларускай традыцыйнай культуры дыпломамі II-ой і III-яй ступені ўзнагароджаны Садоўнікава Соф’я і Клімянкова Ганна.

А вось намінацыі сярод гурткоўцаў размеркаваліся наступным чынам:
Самы сціплы фалькларыст – Чайкоўская Карына
Самы старанны фалькларыст- Спірыдонава Наталля
Самы разважлівы фалькларыст- Ракаў Яраслаў
Самы эрудыраваны фалькларыст- Ціханкова Ксенія
Самы кемлівы фалькларыст-Садоўнікава Аліса
Самы вясёлы фалькларыст-Пунько Ефрасіння
Самы церпялівы фалькларыст- Ткачоў Арцём.

Усе удзельнікі аб’яднання атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды і атрымалі невялічкія прыемныя падарункі.

А напрыканцы занятка “Юныя фалькларысты” павіншавалі імяніннікаў месяца, ім былі ўручаны паштоўкі з беларускім каларытам і салодкія падарункі. А завяршылася ўрачыстая частка мерапрыемства святочным чаяваннем, падчас якога фалькларысты пагулялі ў беларускія народныя гульні.

Віншуем усіх ўдзельнікаў з іх першымі ўзнагародамі! Жадаем новых вяршынь і творчых поспехаў!

Мар’я Ерашэнка,
педагог аб’яднання “Юныя фалькларысты”