Карагод віншаванняў для любімай матулі

Да Дня маці юныя фалькларысты пачалі рыхтавацца загадзя. Ужо на пачатку кастрычніка гурткоўцы пачалі знаёміцца з гісторыяй свята, і чаму Дзень маці на Беларусі прымеркаваны да праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Юныя фалькларысты даведаліся, адкуль пайшла назва свята Пакровы, чаму з гэтага дня пачынался сапраўдная зіма. Пазнаёміліся з прыкметамі, якія давалі магчымасць меркаваць, якая будзе зіма. Важна адзначыць, што самай галоўнай адзнакай гэтага  восеньскага свята на Беларусі было тое, што з гэтага дня пачыналі ладзіцца вяселлі. Гурткоўцы пазнаёміліся з цікавымі варожбамі, пры дапамозе якіх дзяўчаты і  хлопцы варажылі аб сваіх суджаных.

Але, бадай, самым галоўным момантам на занятках стала падрыхтоўка да Дня маці. На працягу некалькіх заняткаў гуртоўцы рабілі яркія паштоўкі для сваіх матуль, а таксама падрыхтавалі прыгожую фотазону з беларускім каларытам. “Юныя фалькларысты” – аб’яднанне творчых дзяцей, а таму ўсе падрыхтаванні да свята на гэтым не скончыліся! Гурткоўцы падрыхтавалі відэапаштоўку са шчырымі пажаданнямі і цёплымі словамі падзякі для сваіх матуль.

Гурткоўцы віншуюць усіх матуль са святам! І жадаюць ім бязмежнага шчасця і моцнага здароўя!

Мар’я Ерашэнка, педагог аб’яднання «Юныя фалькларысты»