Конкурс на лепшую метадычную распрацоўку музейнага занятку

15 кастрычніка 2021 года падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку”, які праводзіўся ў перыяд з сакавіка па кастрычнік у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” з мэтай павышэння эффектыўнасці дзейнасці музеяў ўстаноў адукацыі, удасканалення прафесійнай кампетэнцыі кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства.

На абласны этап конкурсу прадстаўлена 61 метадычная распрацоўка ў дзвюх намінацыях: “Творчыя знаходкі ў музеі” – 30 работ, “Музейная гульня” – 31 работа. Абласное журы разгледзела распрацоўкі музейных заняткаў з выкарыстаннем нетрадыцыйных форм работы (майстар-класы, віртуальныя экскурсіі, экскурсіі-рэканструкцыі, аўтарскія экскурсіі), а таксама музейныя гульні (лато, квэсты, інтэрактыўныя, пазнаваўчыя, конкурсныя). Прадстаўленныя матэрыялы актуальныя для выкарыстання ў музейнай працы, адрозніваюцца практычнай накіраванасцю, арыгінальнымі задумкамі аўтараў, маюць глыбокі пазнаваўчы змест, эстэтычнае афармленне.

Пераможцы абласнога этапу конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Лепшыя работы абласнога этапу накіроўваюцца для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе. Электронныя варыянты лепшых распрацовак, дыпломы ў электронным выглядзе можна спампаваць па спасылцы: https://drive.google.com/drive/folders/1rEABuhDjnMAdXbLcearzfDffp3mmaDy8?usp=sharing.