Мой род, мая сям’я

Ці многія сёння ведаюць свае карані? Як завуць бабуль, дзядуль, іх бацькоў? Як яны жылі? Што пакінулі пасля сябе?

Для большасці – гэта няпростыя пытанні… Але не для ўдзельнікаў конкурсу ”Мой род, мая сям’я“, які праводзіўся ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці ў перыяд з сакавіка па кастрычнік 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі ”Я гэты край Радзімаю заву“.

У конкурсе прынялі ўдзел 35 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў прафесійнай адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14.

Удзельнікі конкурсу правялі грунтоўныя даследванні гісторыі сваёй сям’і, па выніках якіх склалі свае ўласныя радаводы. Генеалагічныя дрэвы прадстаўленых родаў ахопліваюць самае найменшае чатыры пакаленні. Юныя даследчыкі склалі генеалагічныя дасье на сваіх продкаў, зрабілі апісанні сямейных рэліквій і традыцый, адлюстравалі геаграфію рассялення прадстаўнікоў свайго роду.

15 кастрычніка 2025 года на базе аддзела турызму і краязнаўства адбылося пасяджэннэ журы конкурсу, на якім былі падведзены вынікі, вызначаны пераможцы і прызёры. З матэрыяламі пераможцаў і прызёраў можна пазнаёміцца па спасылцы. Лепшыя работы накіраваны на ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурса.

Дзякуем удзельнікам конкурса за цікавасць да свайго мінулага, грунтоўную працу па складанню ўласных радаводаў, віншуем пераможцаў і прызёраў абласнога этапа конкурсу і жадаем поспехаў на заключным этапе.

Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаучай работы

Выніковы пратакол

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1RB0zppECJn7IlNvxPsdK33CLUQHMO6s7/edit?usp=sharing&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true