Абласны этап рэспубліканскага конкурсу ”Беларусь – мая Радзіма“

22 кастрычніка 2025 г. на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі прайшло выніковае мерапрыемства абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу ”Беларусь – мая Радзіма“, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Конкурс праводзіўся ў рамках рэспубліканскага гарамадзянска-патрыятычнага праекту ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“.

У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Удзельнікі конкурсу праводзілі краязнаўчыя даследванні ваенных аб’ектаў сваёй малой радзімы, вывучалі звесткі пра землякоў, чые лёсы звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. На аснове атрыманых матэрыялаў распрацоўвалі і праходзілі экскурсійныя маршруты па малой радзіме. Па выніках працы стварылі інфармацыйныя брашуры пра ”топ-6“ аб’ектаў ваеннай гістрыі і земляках, якія ўнеслі значны ўнёсак у перамогу над фашыстамі.

Ацэньвалі прадстаўленыя на конкурс брашуры Шышкова Ірына Аляксандраўна, дырэктар УК ”Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова“, Рагачова Ларыса Іванаўна, загадчык аддзела краязнаўства ДУ ”Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна“, Варламава Надзея Пятроўна, загадчык УК ”Музей гісторыі праватнага калекцыянавання“, Шорнікава Святлана Анатольеўна, загадчык аддзела турызму і краязнаўства, Козел Валерый Мікалаевіч, метадыст аддзела турызму і краязнаўства.

На працягу двух тыдняў удзельнікі конкурсу знаёміліся з брашурамі, паводле іх матэрыялаў арганізатарамі конкурсу распрацавана краязнаўчая віктарына, якая складаецца з дзвух блокаў –”Аб’екты ваеннай гісторыі“ і ”Землякі, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны“. На выніковым мерапрыемстве ўдзельнікі паспаборнічалі паміж сабой падчас выканнання віктарыны і паказалі нядрэнныя веды па ваеннай гісторыі Віцебшчыны.

Па выніках ацэнкі брашур і краязнаўчай віктарыны вызначаны пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурса, якія ў складзе абласной каманды прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу:

1 месца – Фадзеева Алена, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Віцебсказнаўства“ Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Ясінская Вольга Валер’еўна);

2 месца – Цежар Анастасія, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Ты – лідар“ ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Азміцеля“ (кіраўнік Марчанка Таццяна Мікалаеўна), Стахоўская Марыя, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Юны патрыёт“ ДУА ”Крынкаўская сярэдняя школа імя М.Ц.Лынькова Лёзненскага раёна“ (кіраўнік Сударыкава Наталля Васільеўна);

3 месца – Пацёмкіна Мілана, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Музеязнаўства“ ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.Докшыцы імя У.Ф.Крышталевіч“ (кіраўнікі: Наумец Аксана Вікенцьеўна, Хацяновіч Ала Казіміраўна), Чарневіч Ангеліна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ”Юныя экскурсаводы“ ДУА ”Падсвільская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза“ (кіраўнік Пасюк Таццяна Іосіфаўна).

Акрамя інтэлектуальнага спаборніцтва для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізавана экскурсія ў музей былых малалетніх вязняў нацысцкіх канцлагераў ДУА ”Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна“, якую правяла Уракова Ірына Сямёнаўна. Кіраўнікі навучэнцаў атрымалі магчымасць пазнаёміцца з вопытам работы ўстаноў адукацыі Віцебшчыны па грамадзянска-патрыятычным выхаванні на метадычнай пляцоўцы, падрыхтаванай метадычнай службай Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі.

Дзякуем усім удзельнікам і іх кіраўнікам за ўдзел у мерапыемстве, віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу і жадаем поспехаў камандзе Віцебскай вобласці на рэспубліканскім этапе.

Ясінская В.В., загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы

Выніковы пратакол
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1RBmx9Qt35AitKw8EkphcnUdiFZJlvw7E/edit?usp=sharing&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true

Краязнаўчая віктарына

https://drive.google.com/drive/folders/19S1ngJDfBhJYgYP98WeGThN7OddyFpEB?usp=drive_link

Брашуры ўдзельнікаў конкурсу

https://drive.google.com/drive/folders/1JRReJIpgzGBP0nu5lPPoS0PQMvkATAL6?usp=drive_link