29-30 кастрычніка 2025 г. навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытаннях навучэнцаў.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся Ануфровіч Алена Ўладзіміраўна, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, пратаірэй Віктар Васілевіч, Курганская Галіна Ўладзіміраўна, першы намеснік начальнікі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
На пленарным паседжанні Кузняцоў Арцём, навучэнец ДУА ”Гімназія № 1 г.Оршы імя Г.В.Сямёнава“ (кіраўнік – Сямёнава Кацярына Генадзьеўна) прэзентаваў даследчую працу па тэме ”Лёсы служыцеляў Ільінскага храма“. Для ўдзельнікаў чытанняў арганізавана цікавая адукацыйна-экскурсійная праграма па Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры, а таксама знаёмства з дзейнасцю Рэсурснага цэнтра духоўнага станаўлення асобы Жыровіцкай сярэдняй школай Слонімскага раёна.
Другі дзень чытанняў пачаўся са знаёмства з Храмам-помнікам у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай. Важным момантам мерапрыемства стала сустрэча ўдзельнікаў чытанняў з настаяцелем храма Фёдарам Повным.
У ходзе чытанняў у дзвюх секцыях прэзентаваны вынікі працы навучэнцаў у галіне праваслаўнага краязнаўства. У секцыі ”Край, асвечаны верай“ навучэнка Азярэцкай сярэдняй школы Кучынская Маргарыта выступіла з дакладам па тэме ”Праваслаўная моладзь Глыбоччыны“ (кіраўнік Рубніковіч Зоя Мацвееўна). На секцыі ”Голас праваслаўных святынь“ Якіменка Юлія, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 15 г.Барань Аршанскага раёна“, прэзентавала даследчую працу ”Храм Праабражэння Гасподняга – мінулае і сучаснасць“, падрыхтаваную творчай групай пад кіраўніцтвам Чабанавай Тэрэсы Міхайлаўны.
На падвядзенні вынікаў работы рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў усім удзельнікам уручаны сертыфікаты.
Мерапрыемства пакінула пазітыўныя ўражанні, дало магчымасць дакрануцца да святынь, пашырыць свой далягляд, атрымаць матывацыю для далейшага вывучэння духоўнай спадчыны свайго рэгіёну.
Ясінская В.В., загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы




