Лепшыя фалькларысты месяца

У юных фалькларыстаў склалася добрая традыцыя падводзіць напрыканцы месяца вынікі працы. 31 кастрычніка адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне лепшых гурткоўцаў.

За лепшы  вынік працы за кастрычнік 2021 года дыпломам I  ступені ўзнагароджана Ландзянок Аліса. За высокія творчыя дасягненні ў галіне беларускай традыцыйнай культуры дыпломамі II-ой і III-яй ступені  адзначаны Клімянкова Ганна і Садоўнікава Соф’я. Падзяку за актыўнасць атрымалі фалькларысты: Ціханкова Ксенія, Чайкоўская Карына, Садоўнікава Аліса, Спірыдонава Наталля, Пунько Еўфрасіння, Снігурова Марыя, Аўлукова Саміра, Ракаў Яраслаў, Ткачоў Арцём. Акрамя ўзнагарод удзельнікам аб’яднання ўручаны невялічкія прыемныя падарункі.

   Напрыканцы занятка адбылося віншаванне імяніннікаў месяца, якiя атрымалi паштоўкі з беларускім каларытам і салодкія падарункі. Гутрткоўцы зладзілі святочнае чаяванне, падчас якога паспаборнічалі ў вымаўленні скорагаворак, разгадванні беларускіх загадaк і восеньскіх рэбусаў.

Віншуем усіх ўдзельнікаў! Жадаем творчых поспехаў і новых ўзнагарод!

Мар’я Ерашэнка,
педагог аб’яднання “Юныя фалькларысты”