Тэатралізаваная гульня-падарожжа “Калі ажывае казка…”

6 лістапада ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Галубаўская базавая школа Верхнядзвінскага раёна” адбудзецца тэатралізаваная гульня-падарожжа “Калі ажывае казка…”  (лялечны тэатр “Батлейка”).

Мэта мерапрыемства: пашырыць кола ведаў навучэнцаў аб агульначалавечых каштоўнасцях і маральных якасцях чалавека на прыкладах беларускіх народных казак.

Лялечны тэатр “Батлейка” існуе ва ўстанове адукацыі ўжо некалькі год. Пастновы спектакляў робяць самі вучні.

У працэсе гульні-падарожжа “Калі ажывае казка…”  навучэнцы-гледачы акунуцца ў казачны сюжэт і стануць актыўнымі ўдзельнікамі займальнага дзейства: дзеці дапамогуць героям перамагчы зло і несправядлівасць, прадэманструюць уменне пазнаваць казку па ўрыўку, ілюстрацыі, уменне разгадваць загадкі. Усё гэта будзе спрыяць выхаванню ў дзяцей любові да беларускай мовы, да вуснай народнай творчасці.

Вядучы: Маскалёва Таццяна Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Праграма
8 лістапада
14.00 – 15.00  тэатралізаваная гульня-падарожжа “Калі ажывае казка…” 


Дадатковая інфармацыя: Месца правядзення: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аграгарадок Галубава, вуліца Цэнтральная,12

Удзельнікі: вучні 1-9 класаў

Арганізатары: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Галубаўская базавая школа Верхнядзвінскага раёна”golubovo.schools.by