Абласны этап рэспубліканскага турніру “Пазнай свой край”

У рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага пректа “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” з верасня па снежань 2023 г. праводзіцца рэспубліканскі турнір знаўцаў “Пазнай свой край”.

У турніры прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі (індывідуальна) ва ўзросце ад 14 год.

Згодна з умовамі турніру, на абласны этап прадстаўлена па адной брашуры ад раёна/установы адукацыі, у якой удзельнікі адзначаюць “Топ 5” найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцей раёна (па кожнай пазіцыі – 5 аб’ектаў). Усяго – 26 брашур, з іх: 18 выкананы навучэнцамі аб’яднанняў па інтарэсах ўстаноў сярэдняй адукацыі, 4 – устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 4 – устаноў прафесійнай адукацыі.

Аўтары барашур, якія адпавядаюць умовам турніру, прымуць ўдзел у анлайн-віктарыне, складзенай на аснове матэрыялаў удзельнікаў абласнога этапу.

З матэрыяламі ўдзельнікаў конкурсу можна пазнаёміцца па спасылцы

Ясінская В.В., загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы