Са студзеня па кастрычнік 2025 года праходзіў рэспубліканскі конкурс ˮПраз творчасць у прафесію жыцця“. Конкурс праводзіўся з мэтай стымулявання творчага патэнцыялу навучэнцаў, уключэння іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характарыстык прафесіі, фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і станоўчага стаўлення да працы, актывізацыі прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, развіцця іх сацыяльнай актыўнасці, здольнасці да планавання свайго прафесійнага будучыні.
Арганізатарамі конкурсу з’яўлялісь Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі ˮНацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“.
На заключны этап конкурсу былі накіраваны 12 творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Па выніках заключнага этапу конкурсу
дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
намінацыя ˮАд захаплення да прафесіі жыцця“
ІІІ ступені – Раманенка Лізавета, Садоўнікава Соф’я, навучэнцы ДУА ˮГімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава“ (кіраўнік: Ерашэнка М.В., педагог дадатковай адукацыі);
ІІІ ступені – Шушкевіч Валерыя, навучэнка ДУА ˮСярэдняя школа № 8 г. Віцебска імя А.М. Іспянкова“ (кіраўнік: Салаўёва М.В., педагог-арганізатар);
намінацыя ˮПадарожжа ў свет прафесій“
ІІ ступені – Салаўёва Лізавета, навучэнка ДУА ˮВеляшковіцкая сярэдняя школа імя А.Ф.Данукалава Лёзненскага раёна“ (кіраўнік: Салаўёва В.Ф., настаўнік пачатковых класаў);
ІІ ступені – Кірпічонак Аляксей, навучэнец ДУА ˮАрэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л. Касцючэнкі Ушацкага раёна“ (кіраўнікі: Сазонава Г.С., настаўнік пачатковых класаў, Кірпічонак С.С., інжынер-праграміст).
Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджаны:
намінацыя ˮАд захаплення да прафесіі жыцця“
Вярцінскі Данііл, навучэнец ˮДУА Базавая школа № 10 г. Наваполацка“ (кіраўнік: Пузырава В.В., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце);
Вярэнька Мілана, навучэнка ДУА ˮПарплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна“ (кіраўнік: Кухарэвіч М.С., бібліятэкар);
Хуснутдзінава Марыя, навучэнка ДУА ˮГімназія № 9 г. Віцебска імя А.П. Белабародава“ (кіраўнік: Нячай М.С., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
Яско Аніта, навучэнка ДУА ˮГімназія № 7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі“ (кіраўнік: Андрэйчанка Т.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).
намінацыя ˮПадарожжа ў свет прафесій“
Непляховіч Ксенія, навучэнка ДУДА ˮЧашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ (кіраўнік: Бурак К.В., культарганізатар);
Таропа Аліна, навучэнка ДУА ˮСярэдняя школа № 1 г.п. Бешанковiчы iмя I.I. Строчка“ (кіраўнік: Сафонава Г.А., педагогарганізатар);
Шашкоў Максім, навучэнец ДУА ˮСярэдняя школа № 12 г. Наваполацка“ (кіраўнік: Данчанка А.У., настаўнік матэматыкі і інфарматыкі);
Усава Караліна, навучэнка ДУА ˮСярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф.Ц. Блахіна“ (кіраўнік: Юдзіна А.А., настаўнік інфарматыкі).
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў і новых перамог!
Метадыст аддзела сацыяльных праектаў і моладзевых ініцыятыў Біндзель К. М.




