18-19 лістапада 2025 г. у Рэспубліканскiм цэнтры экалогii i краязнаўства прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу ”Беларусь – мая Радзіма“ грамадзянска-патрыятычнага праекта ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“, прысвечаны 80-ці годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікамі заключнага этапу сталі зборныя каманды ад кожнай вобласці – пераможцы і прызёры абласных этапаў. Віцебскую вобласць прадстаўляла каманда ”Віцьбічы“, у складзе якой:
Фадзеева Алена, навучэнка Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, кіраўнік Ясінская Вольга Валер’еўна;
Цежар Анастасія, навучэнка сярэдняй школы № 2 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Азміцеля, кіраўнік Марчанка Таццяна Мікалаеўна;
Стахоўская Марыя, навучэнка Крынкаўскай сярэдняй школы імя М.Ц.Лынькова Лёзненскага раёна, кіраўнік Сударыкава Наталля Васільеўна;
Чарневіч Ангеліна, навучэнка Падсвільскай сярэдняй школы імя П.М.Казлова Глыбоцкага раёна, кіраўнік Пасюк Таццяна Іосіфаўна;
Пацёмкіна Мілана, навучэнка сярэднняй школы № 2 г.Докшыцы імя У.Ф.Крышталевіч, кіраўнікі: Наумец Аксана Вікенцьеўна, Хацяновіч Ала Казіміраўна.
Заключны этап конкурсу складаўся з двух тураў. Першы (тэарытычны) адбыўся ў фармаце інтэлект-буквара і гульні 2х7, дзе ўдзельнікі прадэманстравалі свае краязнаўчыя веды. Каманда Віцебскай вобласці паказала найлепшы вынік, значна адарваўшыся ўперад ад астатніх удзельнікаў.
Другі тур (практычны) прадугледжваў распрацоўку і прэзентацыю экскурсіі-імправізацыі па зададзеных аб’ектах. З гэтай задачай ”Віцьбічы“ таксама справіліся на выдатна, прапанаваўшы гледачам экскурсію-падарожжа на Цягніку Перамогі па кальцу Гонару і Славы нашай Бацькаўшчыны.
Па выніках двух тураў каманда Віцебскай вобласцi стала лепшай з лепшых. Дзяўчынкі атрымалі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем каманду з перамогай і дзякуем кіраўнікам за выдатную падрыхтоўку ўдзельнікаў і паспяховы вынік у конкурсе!
Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы




