26-27 лістапада ў Магілёве прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў ”Эфектыўныя падыходы ў арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі“, удзельнікамі якога сталі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, супрацоўнікі музеяў сістэмы Міністэрства культуры, кіраўнікі і каардынатары музейнай работы ў адукацыйных установах.
У цэнтры ўвагі – трансляцыя эфектыўных форм і метадаў работы кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі па духоўным, культурным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў, выкарыстанне магчымасцяў інавацыйных тэхналогій у музейнай прасторы.
Пачаўся семінар з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплекса ”Буйніцкае поле“. На пленарнам пасяджэнні абмеркаваны актуальныя пытанні з акцэнтам на прававое рэгуляванне музейнай дзейнасці. Пра выкарыстанне музея ў якасці прасторы эфектыўнага ўзаемадзеяння з навучэнцамі у рамках пленарнага паседжання расказала Уракова Ірына Сямёнаўна, кіраўнік музея былых малалетніх вязняў нацысцкіх канцлагераў ДУА”Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна“.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з дзейнасцю Музея Славы Магілеўшчыны, які адчыніў свае дзверы 4 ліпеня 2025 года і з’яўляецца найлепшым прыкладам сучаснага музея з шырокім выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій. Музейна-патрыятычную прастору Магілёўскага абласного кадэцкага вучылішча прэзентаваў Грышанаў Юрый Аркадзьевіч, дырэктар установы.
Другі дзень семінара прайшоў на малой радзіме Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – на Шклоўшчыне ў аграгарадку Александрыя. Удзельнікі наведалі будынак старой школы, у якім вучыўся будучы Прэзідэнт, зараз там знаходзіцца школьны музей, пазнаёміліся з гісторыяй краю, а таксама ўзгадалі купальскія традыцыі ў музейных пакоях школы. На інтэрактыўнай пляцоўцы свае музеі прэзентавалі юныя экскурсаводы Шклоўскага раёна, а ў рамках круглага стала прадстаўлены эфектыўныя практыкі арганізацыі музейнай дзейнасці ў рэгіёнах нашай краіны.
Семінар прадугледжваў правядзенне адукацыйнай праграмы, у рамках якой прадэманстравана выкарыстанне аб’ектаў прыроднай спадчыны ў музейнай дзейнасці на прыкладзе Трафімавай крыніцы.
Праграма семінара аказалася вельмі насычанай, інфарматыўнай, пазнавальнай, практычна накіраванай, што дазваляе кожнаму ўдзельніку ўзяць для сябе шмат каштоўнага і карыснага для выкарыстання ў сваёй музейнай дзейнасці.
Ясінская В.В., загадчык сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы




