Ужо на пачатку снежня ўдзельнікі аб’яднання ”Юныя фалькларысты“ пачалі падрыхтоўку да Новага года і Калядаў.
Загадзя гурткоўцы пачалі займацца стварэннем святочнай атмасферы – ўпрыгожылі ялінку самаробнымі цацкамі, а вокны – зімовымі самаробнымі вытынанкамі.
У кабінеце, дзе займаюцца гурткоўцы, створана тэматычная фотазона, дзе можна зрабіць яркія і прыгожыя фотаздымкі з топерамі.
І канешне, якія святы без падарункаў! На занятках дзеці стварылі шэраг навагодніх паштовак, ёлачных цацак і навагодніх упрыгожванняў.
Мар’я Ерашэнка, педагог аб’яднання ”Юныя фалькларысты“