Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

7–8 снежня 2023 года на базе ўстаноў адукацыі г.Полацка і г.Новаполацка прайшоў рэспубліканскі семінар кураўнікоў музеяў устаноў адукацыі “Музейная педагогіка ў дзейнасці: культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў”.

У рабоце семінара прынялі ўдзел Аўдзей Надзея Віктараўна, прадстаўнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Кравец Аляксандра Яўгеньеўна і Борбут Крысціна Аляксандраўна, прадстаўнікі УА “Рспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”, Дарожка Вольга Мікалаеўна, прадстаўнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Андрэеў Дзмітрый Анатольевіч, дырэктар Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, прадстаўнікі упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама, аддзела па адукацыі Наваполацкага гарвыканкама, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі і каардынатары музейнай справы з усіх рэгіёнаў краіны.

У ходзе семінара быў прадэманстраваны практычны вопыт работы музеяў устаноў адукацыі Полацкага рэгіёну і горада Наваполацка, прэзентаваны вынікі ралізацыі адукацыйна-выхаваўчых праектаў “Полацкі рубеж”, “Героі Віцебшчыны”, “Генацыд на Полаччыне” і іншых. Удзельнікі семінара наведалі музей развіцця адукацыі Полацкага рэгіёну ДУА “Сярэдняя школа № 16 г.Полацка”, музей гісторыі кадэцкага вучылішча ДУА “Полацкае кадэцкае вучылішча”, этнаграфічны музей “Хата ў жыцці беларуса” ДУА  “Сярэдняя школа № 1 г.Новаполацка”, народны музей  баявой славы ДУА “Сярдняя школа № 2 імя Я.А.Трапезнікавай г.Наваполацка”.

У рамках пленарнага паседжання і круглага стала абмеркаваны актуальныя пытанні ў галіне музейнай дзейнасці, прзентаваны вопыт іншых рэгіёнаў краіны па выкарыстанні музейнай педагогікі ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе, інавацыйныя формы работы ў школьным музеі.

Арганізатары семінара выказваюць шчырую ўдзячнасць прадстаўнікам упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама, аддзела па адукацыі горада Наваполацка, адміністрацыі і калектывам Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Палаца дзяцей і моладзі г.Наваполацка, педагагічным работнікам, задзейнічаным у падрытоўцы семінара, за высокі узровень і якаснае правядзенне мерапрыемства.

Ясінская В.В., загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы