Рэспубліканскі турнір знаўцаў “Пазнай свой край”

13-14 снежня 2023 г. у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” у Мінску прайшоў рэспубліканскі турнір знаўцаў “Пазнай свой край”.

У турніры прынялі ўдзел 7 зборных каманд навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах з усіх рэгіёнаў краіны. У склад каманды “Віцьбічы” Віцебскай вобласці ўвайшлі пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага турніру:

Багдановіч Ульяна, навучэнка аб’яднання “Вандроўнік” ДУДА “Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” (кіраўнікі: Багдановіч Алена Сяргееўна, Уласевіч Інга Ўладзіміраўна),

Зелянкевіч Вікторыя, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Эрудыт” ДУА “Сярэдняя школа №  1 г.Паставы” (кіраўнікі: Козіч Ірына Мікалаеўна, Цітовіч Марына Браніславаўна),

Пацёмкіна Мілана, навучэнка аб’яднання “Юныя экскурсаводы” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Докшыцы” (кіраўнікі: Навумец Аксана Вікенцьеўна, Хацяновіч Ала Казіміраўна),

Пілімон Яраслаў, навучэнец аб’яднання па інтарэсах “Маціца” ДУДА “Цэнтр дзяцей і моладзі г.Наваполацка” (кіраўнік: Версан Сяргей Пятровіч),

Тамашэвіч Дар’я, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Алімп” ДУА “Узмёнская базавая школа Міёрскага раёна” (кіраўнік: Матэленак Наталія Паўлаўна),

Ясінская Усціна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Віцебсказнаўства” Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік: Ясінская Вольга Валер’еўна).

На працягу двух дзён удзельнікі турніра спаборнічалі паміж сабой у тэарэтычным і практычным турах, а таксама удзельнічалі ў адукацыйных экскурсійных праграмах у адпаведнасці з накірункамі турніру: “Прыродная спадчына”, “Гісторычная спадчына”, “Культурная спадчына”.

Тэарэтычны тур уключаў у сабе пытанні, складзеныя на аснове брашур удзельнікаў турніра, і праходзіў у два этапы: першы этап – “Інтелект-буквар”, другі – “3х5” (накшталт “Сваёй гульні”). Па выніках тэарэтычнага тура каманда “Віцьбічы” выйшла на трэццяе месца. У практычным туры ўдзельнікам неабходна было скласці экскурсію-імправізацыю па аб’ектах, аб’яднаных пэўнай тэматыкай. “Віцьбічам” дасталася экскурсія па помніках культавага значэння, сярод іх – царква Святой Тройцы ў в.Вялікая Сваротва, Спаса-Еўфрасінеўскі манастыр у Полацку, Троіцкая царква ў в.Лявонпаль, Храм Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай і іншыя. На падрыхтоўку экскурсіі адводзілася 40 хвілін, пасля чаго кожны з рэгіёнаў прадставіў вынік каманднай работы. Па выніках экскурсіі-імправізацыі “Віцьбічы” занялі трэццяе месца.

Па агульнай колькасці балаў, набраных па выніках двух тураў турніра, каманда “Віцьбічы” стала бронзавым прызёрам. Па выніках галасавання за лепшую брашуру, якое праводзілася на працягу двух дзён турніра, Багдановіч Ульяна выйшла на другое месца.

Віншуем каманду “Віцьбічы”  з паспяховым удзелам у цікавым і пазнавальным мерапрыемстве, дзякуем кіраўнікам за якасную падрыхтоўку навучэнцаў да рэспубліканскага турніра.

Ясінская В.В., загадчык сектарам патрыятычнай і краязнаўчай работы