Па старонках Дзённіка вандроўніка

У перыяд з лютага па лістапад 2024 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» у рамках акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

У рамках конкурсу школьнікі ўдзельнічалі ў экскурсіях і паездках па нашай краіне, а затым запаўнялі Дзённік вандроўніка, у якім фіксавалі і нфармацыю аб наведаных аб’ектах гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны. Да Дзённіка прыкладалася творчая праца «З алоўкам у вандроўку», якая прадстаўляе сабой нататку пазнавальна-публіцыстычнага жанру па выніках адной з экскурсій. У нататцы ўдзельнікі апісвалі свае ўражанні аб убачаных аб’ектах, самыя цікавыя і яркія моманты сваіх падарожжаў. Таксама да працы прыкладаліся фатаграфіі, уваходныя білеты і іншыя матэрыялы, якія пацвярджаюць наведванне цікавых мясцін.

На абласны этап конкурса прадстаўлена 25 творчых работ, выкананых навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1-4 и 5-11 класы. Найбольш актыўнымі аказаліся навучэнцы ўстаноў адукацыі Глыбоцкага, Докшыцкага, Полацкага, Расонскага, Чашніцкага і Ушацкага раёнаў.

27 лістапада 2024 года на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі падведзены вынікі конкурсу, вызначаны пераможцы, прызёры і лаўрэаты. Лепшыя матэрыялы накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе.

Дзякуем усіх за актыўны ўдзел у конкурсе, віншуем пераможцаў і прызёраў і жадаем поспехаў у заключным этапе.

Козел В.Н., метадыст сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы

Выніковы пратакол

https://docs.google.com/document/d/1HJ0kBHqxqb_lzS32eUHrIG9_1WZuZeeP/edit?usp=drive_link&ouid=110998958303577566341&rtpof=true&sd=true

Дыпломы пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў

https://drive.google.com/drive/folders/1ibb8CctaB_gEfi9gLPlrY713HmFY_9Cn?usp=drive_link