У перыяд з лютага па лістапад 2025 года у рамках акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка».
У рамках конкурсу школьнікі ўдзельнічалі ў экскурсіях і паездках па нашай краіне, а затым запаўнялі Дзённік вандроўніка, у якім фіксавалі інфармацыю аб наведаных аб’ектах гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, прыкладалі фатаграфіі, уваходныя білеты і іншыя матэрыялы, якія пацвярджаюць наведванне цікавых мясцін. Да Дзённіка прыкладалася творчая праца «З алоўкам у вандроўку» у выглядзе нататкі пазнавальна-публіцыстычнага жанру па выніках адной з экскурсій. У нататцы ўдзельнікі апісвалі свае ўражанні аб убачаных аб’ектах, самыя цікавыя і яркія моманты свайго падарожжа.
На абласны этап конкурса прадстаўлена 28 творчых работ, выкананых навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1-4 і 5-11 класы. Найбольш цікавымі і крэатыўнымі аказаліся Дзённікі навучэнцаў ўстаноў адукацыі Полацкага, Глыбоцкага, Расонскага, Ушацкага і Шумілінскага раёнаў.
1 снежня 2025 года на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі падведзены вынікі конкурсу, вызначаны пераможцы і прызёры. Лепшыя матэрыялы накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе.
Дзякуем усім удзельнікам за падрыхтоўку цікавых матэрыялаў, віншуем пераможцаў і прызёраў, жадаем поспехаў на заключным этапе конкурсу.
Козел В.Н., метадыст сектара
патрыятычнай і краязнаўчай работы
Выніковы пратакол




