Мова – вялікі народны скарб.
Іван Мележ
Кожны народ мае сваю мову, кожны народ шануе яе. Мова столькі стагоддзяў зберагала ў сабе нашы традыцыі, паданні, казкі. Яна жыла побач з нашымі продкамі, дапамагала ім у сяброўстве i працы.
“Давайце размаўляць па-беларуску!” – менавiта такая прапанова прагучала ў экалагiчным аддзеле напярэдадні 21 лютага – дня роднай мовы. І вядома, вучнi падтрымалi гэту ідэю. Яны не толькі размаўлялі па-беларуску, а яшчэ пагулялі ў вясёлую гульню, падчас якой праверылi, якiя ветлiвыя словы ведаюць i паказалi прыклад ветлівых паводзін. Імёны кожнага ўдзельніка прагучалі ў поўнай, скарочанай i ласкавай форме. Прыгадалі вядомых беларускiх пiсьмeннiках i iх творы. Не забылiся i пра беларускiя святы: Купалле, Вербніцу, або Вербную нядзелю, Масленіцу, Саракі – свята прылёту птушак, Зажынкі – свята пачатку жнiва i Дажынкі – свята заканчэння жніва. А самым вясёлым быў конкурс, дзе дзецi прыгадалі прыказкi i прымаўкi, растлумачылi, што яны азначаюць. Вядома, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя выслоўі, якія не старэюць на працягу стагоддзяў i выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме.
Дзецi, якiя з маленства шануць традыцыі сваіх продкаў, размаўляюць па-беларуску, паважаюць сваіх бацькоў – захаваюць такія адносіны на ўсё жыццё.



