23 кастрычніка 2024 года дэлегацыя навучэнцаў і педагогаў Віцебскай вобласці прыняла ўдзел ў рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытаннях навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства – жыватворная крыніца духоўнага ўзбагачэння».
Адкрыццё мерапрыемства і пленарнае пасяджэнне прайшлі на базе Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай. У рамках пленарнага паседжання пра страчаныя святыні свойго рэгіёна расказаў Арлоўскі Арцём, навучэнец Падсвільскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова (кіраўнік Пасюк Таццяна Іосіфаўна). Для навучэнцаў і педагогаў была наладжана экскурсійна-адукацыйная праграма, ў рамках якой удзельнікі чытанняў пазнаёміліся з музеем і Крыптай Храма-помніка.
Падчас работы секцый «Праваслаўнае краязнаўства – крыніца духоўнасці» і «Сакральныя аб’екты маёй малой радзімы» навучэнцы прэзентавалі вынікі даследчай дзейнасці ў кірунку праваслаўнага краязнаўства. З гісторыяй Свята-Увядзенскай царквы г.Талачына і дзейнасць мясцовага святара пазнаёміў удзельнікаў чытанняў Данілаў Арцём, навучэнец Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Славенскай сярэдняй школы імя П.А.Галецкага Талачынскага раёна (кіраўнік Вырвіч Наталля Іванаўна). Шчарбакова Карына, навучэнка Высокаўскай сярэдняй школы Аршанскага раёна (кіраўнік Літвінава Таццяна Барысаўна) правяла параўнанне лёсаў дзвюх цэркваў сваёй малой радзімы – Свята-Траецкага храма у г.п.Арэхаўск і Свята-Ільінскай царквы ў в.Высокае.
Прадстаўленыя падчас чытанняў даследванні выклікалі цікавасць не толькі з боку ўдзельнікаў, але і сярод паважаных прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі.
Ясінская В.В., загадчык сектарам
патрыятычнай и краязнаўчай работы