Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў

Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі ”Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі“, які прайшоў 4-5 снежня 2024 года на базе музеяў устаноў адукацыі г.Гомеля.

У склад дэлегацыі Віцебскай вобласці ўвайшлі: Вайцяхоўскі Аляксандр Міхайлавіч, кіраўнік народнага музея ДУА”Сярэдняя школа № 17 г.Віцебска імя І.Р.Бумагіна“, Кулябкін Андрэй Аляксандравіч, кіраўнік музея ДУА”Курынская базавая школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Сільніцкага“, Шаруба Святлана Іванаўна, кіраўнік музея  ДУА ”Гімназія № 7 г.Віцебска імя П.Я.Кандраценкі“, Цецераў Віктар Аляксеевіч, кіраўнік народнага музея ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.Гарадка імя І.Х.Баграмяна“, Ясінская Вольга Валер’еўна, каардынатар музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі ў рэгіёне.

Адкрыццё семінара і пленарнае паседжанне ўдзельнікаў прайшло на базе Гомельскай епархіі. На пленарным паседжанні з дакладамі аб музейнай дзейнасці выступілі прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Гомельскай епархіі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з адукацыйна-асветніцкай дзейнасцю Гомельскага епархіальнага ўпраўлення, наведалі абласны музей энергазберажэння на базе Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, музей воінаў-інтернацыяналістаў і музейны пакой гісторыі школы, стэндавую экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ДУА”Гімназія № 51 г.Гомеля“.

Другі дзень семінара пачаўся з прэзентацыі музейнай дзейнасці сярэдняй школы № 32 г.Гомеля, у ходзе якой удзельнікам былі прадстаўлены стэндавыя экспазіцыі ”Вялікая Айчынная вайна“ і ”Вайна ў гісторы маёй сям’і“, прэзентаваны музей гісторыі міліцыі і музей ”Беларуская хатка“. У гімназіі № 36 г.Гомеля ўдзельнікам семінара было прапанавана знаёмства яшчэ з адным этнаграфічным музеем, дзе юныя экскурсаводы прапанавалі дарослым пагуляць у інтэрактыўныя музейныя гульні, і прэзентацыя мемарыяльнага музея братоў Лізюковых. У рамках круглага стала ”Музеі устаноў адукацыі: сучасныя тэндэнцыі і перспектывы“ прэзетаваны рэгіянальны вопыт музейнай дзейнасці,  абмеркаваны актуальныя пытанні музейнай педагогікі, падведзены вынікі работы семінара. Пра дзейнасць музея сям’і гімназіі № 7 г.Віцебска як арганізацыйную мадель выхавання патрыятызма расказала Шаруба Святлана Іванаўна, кіраўнік музея.

Удзел у семінары дазволіў пазнаёміцца з сучаснымі формамі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, іх афармленнем і папаўненнем музейнымі прадметамі, метадамі і прыёмамі работы з навучэнцамі.

Ясінская В.В., загадчык сектарам
патрыятычнай і краязнаўчай работы